«Ён сам не захацеў прыехаць, бо не хацеў разам з нашымі прэзідэнтамі штосьці абмяркоўваць. Бо яму адмовіць у прыездзе не маглі»,
— цытуе выданне дырэктара Цэнтра палітычных даследаванняў і канфлікталогіі (Кіеў) Міхаіла Паграбінскага.

Эксперты таксама дапускаюць, што ўкраінскі бок Лукашэнку «дрэнна» запрасіў. «Гэта не ён вельмі ветліва адмовіўся. Гэта яго настолькі „ветліва“ запрасілі, што ў яго не было іншага выхаду, як гэтак жа ветліва адмовіцца», — сказаў кіраўнік Карпарацыі стратэгічнага кансалтынгу «Гардарыка» Канстанцін Мацвіенка.

Дырэктар Інстытута ўкраінскай палітыкі Косць Бандарэнка лічыць, што магчымай прычынай адсутнасці Лукашэнкі ў Кіеве можа быць крыўда на Віктара Януковіча. «Хутчэй за ўсё ў Лукашэнкі засталіся непрыемныя ўспаміны пра мерапрыемства на 25-годдзе Чарнобыльскай трагедыі, таму ён вырашыў не ехаць», — растлумачыў Бандарэнка.

Удакладніць інфармацыю аб планах Аляксандра Лукашэнкі адносна візіту ў Кіеў у кіраўніка прэс-службы прэзідэнта Беларусі Сяргея Пялюшкевіча БелаПАН не ўдалося

— ужо другі дзень запар ён не адказвае на тэлефонныя званкі. Астатнія супрацоўнікі прэс-службы ад каментарыяў адмаўляюцца.
Неабходна адзначыць, што ўрачыстасці з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі пройдуць і ў Мінску.
Позна вечарам 28 ліпеня ў сталіцу Беларусі прыбудзе патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, а таксама прадстаўнікі і прадстаяцелі праваслаўных цэркваў з розных краін. 29 ліпеня на месцы Мінскага замчышча пад адкрытым небам патрыярх Кірыл правядзе Боскую літургію. Затым адбудзецца закладка памятнай граматы ў падмурак старажытнага праваслаўнага храма XI стагоддзя ў Мінску, які плануюць аднавіць на месцы замчышча. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у гэтым мерапрыемстве плануецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?