Шведскі мэблевы магазін Ikea адкрые свой ​​салон у Вільні ўжо хутка. Паводле Delfi, дзверы гэтага гандлёвага цэнтра, які размесціцца непадалёк аэрапорта (на вуліцы Жырню), адчыняцца для пакупнікоў 15 жніўня. Плануецца, што крама будзе працаваць штодзённа з 10 да 20 гадзіны.

Каментарый прадстаўнікоў кампаніі атрымаць не ўдалося. Мяркуецца, што кампанія, вядомая сваімі маркетынгавымі кампаніямі, паспрабуе і гэтым разам здзівіць кліентаў.

Як ужо паведамлялася, працы ў будынку плошчай 26 000 квадратных метраў скончаны. Побач з мэблевай крамай будзе дзейнічаць рэстаран шведскай кухні, у невялікай краме можна будзе купіць шведскія прадукты.

Па дадзеных сайта rekvizitai.lt, цяпер на прадпрыемстве працаўладкаваны 141 чалавек. Раней паведамлялася, што да адкрыцця кампанія ў Літве створыць 200 працоўных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?