Паўла Вінаградава выпусцілі з Маскоўскага РУУСа. Ён распавёў пра падрабязнасці затрыманьня і сказаў, што ў яго адразу забралі тэлефон.

«Выходжу я з пад’езда, каб паехаць у суд да Някляева, а мяне сустракаюць падпалкоўнік Бегуноў з Маскоўскага РУУС і супрацоўнік міліцыі Аляксандр Казакевіч. Яны павялі мяне на прафілактычную гутарку ў Маскоўскі РУУС. Там мяне папярэдзілі пра недапушчальнасць учынення правапарушэнняў і злачынстваў.

Я распісаўся і сядзеў да 15.35.
Патлумачыць гэта даволі цяжка. Мінулым разам гэта быў саміт СНД, прыязджаў Мядзведзеў. Цяпер, можа, перастрахаваліся з-за суда Някляева. Ці, магчыма, гэта звязана з прыездам патрыярхаў. Можа, я ім хацеў свята спасаваць, не ведаю. Цяжка меркаваць, бо як міліцыянты думаюць, мне часам незразумела».

Павел Вінаградаў — грамадскі актывіст, лідар моладзевага крыла «Змена» кампаніі «Гавары праўду». Адседжваў тэрмін за «Плошчу-2010», пасля неаднаразова затрымліваўся і атрымоўваў адміністрацыйныя суткі (14 адм. арыштаў) за крэатыўныя акцыі і ў прэвентыўным парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?