Санстанцыя раіць рабіць іх у прыватных медыцынскіх цэнтрах у Маскве.
Дзе ў Беларусі можна зрабіць прышчэпкі ад тыфу і халеры — адных з галоўных захворванняў у экзатычных краін?
Тэлефануем у звычайную раённую паліклініку: там прышчэпак не робяць. Тое ж адказваюць у прыватных клініках «Нардзін» і «Ладэ». Інфармацыі няма ў туркампаніях, якія займаюцца падарожжамі ў спякотныя краіны.
Нарэшце дактары падказваюць:
на «экзатычных» прышчэпках спецыялізуецца паліклініка № 19. Але надзея знайсці вакцыну прапала адразу пасля размовы з прыёмнай гэтай паліклінікі — яе ў іх проста не існуе!
Нарэшце адказ знайшоўся ў гарадской санстанцыі. Па словах загадчыка аддзелам імунапрафілактыкі,
праз адсутнасць попыту сярод грамадзян вакцыну больш не купляюць. Ён параіў рабіць прышчэпкі ў прыватных медыцынскіх цэнтрах у Маскве.
Каментары