Матч у адказ (першая гульня — 1:1) «Мінск» — «Валета» прайшоў сёння ў Жодзіне і завяршыўся перамогай беларускага клуба 2:0 (Васілюк, 53, Кібук, 60).

У наступным раўндзе «Мінск» згуляе з шатландскім «Сэнт-Джонстанам», які перамог нарвежскі «Русенборг» (1:0, 1:1).

«Сэнт-Джонстан» — клуб з горада Перт, заснаваны ў далёкім 1884 г. Ніколі не быў чэмпіёнам Шатландыі, тры разы выйграваў бронзу, у тым ліку ў мінулым сезоне, прапусціўшы наперад «Сэлтык» і «Матэруэл».

Гульні гэтай стадыі пройдуць 1 і 8 жніўня.

«Мінск» хатні матч згуляе ў Гродне 1 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?