1 верасня плануецца павысіць тарыфную стаўку першага разраду. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак 25 ліпеня ў Мінску на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

«З улікам фінансавых магчымасцяў дзяржавы і для скарачэння разрыву ў аплаце працы паміж бюджэтнымі арганізацыямі і ў народнай гаспадарцы 1 верасня плануецца чарговы раз павысіць стаўку першага разраду», — сказаў ён.

Румак зазначыў, што ў пасланні Аляксандра Лукашэнкі нацыянальнаму сходу і народу была пастаўлена задача па зніжэнні разрыву ў аплаце работнікаў бюджэтных арганізацый і рэальнага сектара. «На гэта былі скіраваныя меры па павелічэнні аплаты ў бюджэтнай сферы. Так, тарыфная стаўка першага разраду сёлета павышалася двойчы: 1 студзеня і 1 красавіка», — падкрэсліў намеснік міністра.

Паводле даных статыстыкі, у бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені-маі 2013 года склала 3 млн. 496,7 тыс. рублёў, у тым ліку ў маі — 3 млн. 704,6 тыс. рублёў, і ў параўнанні з красавіком 2013 года павялічылася на 2,2%. Рэальная заработная плата ў студзені-маі 2013 года ў параўнанні са студзенем-маем 2012 года павялічылася на 6,3%, у маі ў параўнанні з красавіком 2013 года — на 1,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?