Эканоміка1616

У 108 з 118 раёнаў Беларусі заробак ніжэйшы за сярэдні па краіне

Заробак у Салігорскім раёне перавысіў $843, а ў Браслаўскім ледзь не дацягвае да $391.

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку ў раёнах Беларусі за май 2013. Агулам па краіне ён склаў 4 988 300 рублёў — $575.

Наколькі «сярэдняя тэмпературы бальніцы» адпавядае сітуацыі ў краіне, дэманструе наступны факт.

Больш за сярэдні беларускі заробак налічылі толькі ў Наваполацку, Мінску, Гродне, Гомелі, Жлобінскім, Рэчыцкім, Мазырскім, Дзяржынскім, Мінскім, Салігорскім і Смалявіцкім раёнах. А вось ў 108 раёнах — менш за сярэдні заробак.

Згодна з падлікамі, самым багатым рэгіёнам краіны па-ранейшаму застаецца Салігорскі раён. Тут зараблялі па 7 316 700 рублёў ($843,4 у эквіваленце).

Услед ідуць Наваполацк ($754), Мінск ($727) і Мазырскі раён ($636).

На адваротным баку спіса ўсё яшчэ Браслаўшчына ($391) і Лоеўшчына ($393). Астатнія раёны пераадолелі ў маі мяжу ў $400.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць