Амерыканскім навукоўцам з Масачусэтскага тэхналагічнага інстытута ўпершыню ўдалося стварыць штучную фіктыўную памяць.
Яна была імплантаваная ў мозг біялагічнага арганізма. Доследы праводзіліся на мышах.
Тэхналогія грунтуецца на ўвядзенні дадатковай інфармацыі ў зоны мозгу, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра мінулае. Выкарыстоўваючы найноўшы спосаб актывізацыі памяці з дапамогай светлавых сігналаў, спецыялісты змаглі выклікаць успаміны пра пазітыўны эпізод у мінулым, а затым з дапамогай электрычных шокаў унесці ў яго змяненні.
У выніку ў мышэй адбылося змяненне успамінаў, і яны са страхам пачалі рэагаваць на асяроддзе, якое раней выклікала ў іх самыя пазітыўныя пачуцці.
«Нашы распрацоўкі паказалі, што фіктыўная памяць успрымаецца яе носьбітам як рэальная», — заўважыў адзін з кіраўнікоў даследаванняў.
Паводле яго словаў, такія паспяховыя эксперыменты на мышах адкрываюць новыя шляхі для лячэння людзей, якія маюць цяжкія псіхалагічныя траўмы ці шкодныя звычкі.
-
Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў
-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
Каментары