Маўрынью распавёў, што задаволены тымі гульцамі, якія ў яго ёсць, таму больш спробаў набыць Руні не будзе.
Sky Sports піша, што планаваў набыць форварда англійскай зборнай для таго, каб ён склаў канкурэнцыю Фернанда Торэсу.

21 ліпеня англійскае выданне The Guardian напісала, што «Чэлсі» прапанаваў за 27-гадовага Руні 40 мільёнаў еўра. Самому гульцу было прапанавана зарплата ў 200 тысяч фунтаў у тыдзень.

Па звестках выдання The Daily Mail, акрамя «Чэлсі» Руні спрабуе займець лонданскі «Арсенал».

Руні выступае за «Манчэстар Юнайтэд» з 2004 года. Разам з камандай ён пяць раз выйграў чэмпіянат Англіі, а ў 2008 годзе форвард стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?