Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква не мае намеру выдаваць былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна.

«Мы нікога не выдавалі, нікога не выдаем і выдаваць не будзем», — сказаў прэс-сакратар Пуціна.

Пры гэтым, паводле словаў Пяскова, Эдвард Сноўдэн ніяк не можа пашкодзіць расійска-амерыканскім адносінам пры любым развіцці сітуацыі.

«Цвёрды намер не дапусціць гэтага быў выказаны кіраўніком дзяржавы. У мяне няма ніякіх сумневаў, што так яно і будзе ў любым развіцці сітуацыі», — сказаў Пяскоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі дадаў, што цяпер ФСБ і амерыканскае Федэральнае бюро расследаванняў праводзяць перамовы з нагоды лёсу Сноўдэна, аднак Крэмль у іх не ўдзельнічае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?