У Мінску, каля ўнівермага «Беларусь», затрыманыя ўдзельнікі акцыі ў гонар гадавіны абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня 1990 года, а таксама тры журналісты. Цяпер яны знаходзяцца ва УУС Партызанскага раёна.

Сярод затрыманых — фотакарэспандэнт газеты «Наша ніва» Сяргей Гудзілін, карэспандэнт БелаПАН Захар Шчарбакоў, відэааператар БелаПАН Андрэй Корсак, а таксама актывісты моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» (зарэгістравана ў Латвіі) Алег Корбан, Дзмітрый Сільчанка, Алег Кероль і Вольга Бурневіч.

Як паспела паведаміць БелаПАН па тэлефоне Вольга Бурневіч, у прызначаны час, каля 16.45, сябры «Альтэрнатывы» сабраліся каля ўнівермага «Беларусь» і разгарнулі тры бел-чырвона-белыя сцягі.
Праз дзве хвіліны ўсе яны, а таксама журналісты былі затрыманыя міліцыяй.

Тэлефоны затрыманых адключаныя. У Партызанскім РУУС адмовіліся каментаваць сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0