Грамадства1515

Свята, якое адмяніў Лукашэнка: cёння — 27 Ліпеня

З 1991 па 1996 гады — галоўнае нацыянальнае свята — Дзень Незалежнасці — адзначалася менавіта 27 ліпеня.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў.

Учора, 26 ліпеня, моладзь з «Альтэрнатывы» ўзняла бел-чырвона-белыя сцягі каля ўніверсама «Беларусь» у Мінску. Чатыры актывісты былі затрыманыя, былі таксама затрыманыя і журналісты.

Цікава, што ў канцы чэрвеня падчас апытання на найбуйнейшым партале краіны Tut.by

38,98% наведнікаў, што ўзялі ўдзел у апытанні, сказалі, што лічаць 27 ліпеня — Днём Незалежнасці краіны.
За 25 сакавіка прагаласавалі 29,51%, за лукашэнкаўскае 3 ліпеня — 28,87%.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць