У бліжэйшыя суткі, 28 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12–17 градусаў цяпла. Днём прагназуецца 23–29, месцамі па захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 30–31 градуса.