Патрыярх Кірыл у Кіеве павіншаваў народы гістарычнай Русі з 1025-годдзем прыняцця хрысціянства і заклікаў захоўваць духоўнае адзінства.

«Сёння ў нейкім сэнсе мы святкуем не толькі 1025-годдзе нашай гісторыі, што ідзе да Вадохрышча ў Дняпры, але і асаблівым чынам святкуем 25 гадоў, якія прайшлі з дня святкавання тысячагоддзя. Гэта гады другога хрышчэння Русі, змянення жыцця нашых народаў і нашай царквы», - сказаў Кірыл.

Ён падзякаваў Уладзіміру Пуціну і Віктару Януковічу за іх удзел у падрыхтоўцы урачыстасцяў, адзначыўшы, што гэтае свята гуртуе народы Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, «высвятляе шлях нашага сумеснага гістарычнага быцця».

У Кіеве сёння праходзяць ўрачыстасці з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Кіеўскай Русі.
Рашэннем суда ў гэтыя дні акцыі ў цэнтры сталіцы забароненыя. Лукашэнка ва ўрачыстасцях не бярэ.
Урачыстасці ў Мінску, з удзелам кіраўнікоў сямі праваслаўных цэркваў, пройдуць у панядзелак, 29 ліпеня.
Вечарам у нядзелю ў Мінск у літарным цягніку прыездзе патрыярх Кірыл. У сталіцу Беларусі будзе таксама дастаўлены Крыж Андрэя Першазваннага.

А 9:30 у панядзелак на Мінскім замчышчы, на Нямізе, пройдзе вялікая літургія. Чакаецца ўдзел да 50 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0