Махмуд Ахмадзінежад па заканчэнні паўнамоцтваў прэзідэнта Ірана ўзначаліць новы тэхналагічны універсітэт у Тэгеране. Пра гэта ў суботу са спасылкай на іранскія СМІ паведамляе Associated Press.
Экс-прэзідэнт ужо атрымаў дазвол Вышэйшай рады культурнай рэвалюцыі Ісламскай рэспублікі на стварэнне гэтай навучальнай установы. Чакаецца, што новы ўніверсітэт будзе рыхтаваць спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, нанатэхналогій, аэракасмічных і ядзерных даследаванняў.
Махмуд Ахмадзінежад, які ўзначальваў Іран з 2005 года, афіцыйна пакіне пасаду прэзідэнта 4 жніўня.У гэты дзень прысягу прынясе новы кіраўнік Ісламскай Рэспублікі Хасан Рухані. Ён перамог на праведзеных 14 чэрвеня прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы больш за 50 працэнтаў галасоў. Ахмадзінеджад не прымаў удзелу ў выбарах, бо ўжо двойчы займаў пасаду прэзідэнта.
Ахмадзінежад атрымаў вышэйшую адукацыю на інжынерным факультэце Тэгеранскага універсітэта навукі і тэхналогій. Там жа ён вучыўся ў аспірантуры і атрымаў доктарскую ступень.