Прачытаў «Асвечаныя беларушчынай» Алеся Бяляцкага.

Чалавек знаходзіцца ў змрочных, нялюдскіх умовах зняволення, а якія светлыя радкі сыходзяць з-пад яго турэмнага пяра. Тое пакаленне адраджэнцаў, якім ужо за 50, усё ж вельмі ідэйнае і грунтоўнае, сапраўднае. Было за кім цягнуцца, пакуль сам быў юны і ідэалістычны.

Некаторыя раздзелы сёння раніцай з жонкай чыталі ўголас. Пра Сержука Сыса, напрыклад. А нават дзе-нідзе і пассмяяліся, і паспачувалі.

Вельмі раю кнігу «Асвечаныя беларушчынай» усім, для каго Беларусь нешта большае, чым проста радзіма. І няхай гэта будзе маім асабістым актам падтрымкі Алеся Бяляцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?