Учора Лукашэнка распавеў пра нейкага «шпіёна», які працаваў на замежныя выведкі, трымаючы сувязь праз касцёл. Сёння стала вядома, што гэтым «шпіёнам» можа быць ксёндз-пробашч касцёла ў Барысаве. Пішуць, што яго арыштавалі і змясцілі ў турму КДБ. Што цікава, Лукашэнка кажа пра людзей, якія працуюць за мяжой і якія пацярпелі ад дзейнасці ксяндза-«шпіёна».

Я чуў пра гэтага ксяндза з Барысава раней, ведаю, колькі дабра і карысці ён зрабіў для касцёла і для вернікаў. І таксама ведаю на ўласнай скуры, як у Беларусі працуе КДБ, якія правакацыі можа здзяйсняць міліцыя, як суд можа знайсці сведкаў па любой справе.

Арышты людзей на вуліцах асобамі ў цывільным, штампаваныя суды са сведкамі-міліцыянтамі, нават без выкліку абвінавачанага і ягоных адвакатаў — праз усё гэта я прайшоў сам!

Мне, як юрысту па адукацыі, прыкра глядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі, дзе часам нават «для віду» закона і права не трымаюцца!

Невядома, як пойдзе гэтая чарговая «шпіёнская» справа далей, але заклікаю ўсіх людзей да салідарнасці і ўзаемнай падтрымкі, падтрымкі сваякоў затрыманых. Толькі так можна дабіцца права і справядлівасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?