Па словах арганізатараў, на начную імшу на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе праходзіць Сусветны фестываль каталіцкай моладзі, паслухаць казанне Папы Францішка сабралася каля двух мільёнаў чалавек.

Начная служба з'яўляецца вышэйшай кропкай пяцідзённага фестывалю, кульмінацыяй якога стане нядзельная імша

Пантыфік заклікаў моладзь стаць рухаючай сілай грамадскіх змен і зноўку адбудаваць інстытут Каталіцкай царквы.

У суботу ён таксама звярнуўся да святароў, заклікаўшы іх адкінуць выгоды храмаў і працягнуць руку бедным і абяздоленым.

Тыднёвы візіт папы ў Бразілію сканчаецца ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?