У бліжэйшыя суткі, 29 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём - паўднёва-заходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях - да 20 градусаў
. Днём паветра прагрэецца да 24-29 градусаў, па паўднёвым захадзе будзе 30-34 градусы.
Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму (перадапошняму) узроўню небяспекі.