1 жніўня максімальныя рознічныя цэны на адну з марак цыгарэт айчыннай вытворчасці ў Беларусі вырастуць на 21,2%.

Як паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах, цэны на цыгарэты вытворчасці ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» Alliance (Original, Classic, Original Compact, Original Slims) павялічацца з 4.950 да 6.000 рублёў за пачак.

Таксама ўстаноўлены цэны на новыя маркі: LD (Red, Blue, Silver) вытворчасці ТАА «Тытунь Інвест» — 8.950 рублёў за пачак і імпартных цыгарэт Sobranie Blacks і Sobranie Golds — 20.000 рублёў за пачак.

Апошні раз цэны на большасць марак цыгарэт павышаліся 1 ліпеня, тады яны падаражэлі на 2–30%.

Паводле Асаблівай часткі Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?