Ва ўзбекскай газеце «Туркістон» выйшаў вялікі артыкул з усхваленнем прэзідэнта Іслама Карымава. Кіраўнік рэспублікі, як адзначае Uzmetronom, пры гэтым быў названы падышахам.

«Тысячу раз дзякуем Богу за тое, што ён нам даў такога мудрага і справядлівага падышаха! Паўсюль адбываюцца войны, пануе галеча, эканамічны крызіс, а мы працягваем здзіўляць свет сваімі поспехамі, — піша аўтар артыкула. — Хіба ўсе ўпэўненыя крокі незалежнай краіны за мінулыя 22 гады не з’яўляюцца заслугай мудрага палітыка Іслама Карымава?».

Падышах — манархічны тытул, які насілі кіраўнікі, у прыватнасці, у Асманскай імперыі і імперыі Вялікіх Маголаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?