Шаравая маланка траўмавала траіх механізатараў ў Рэчыцкім раёне.

Інцыдэнт адбыўся днём 27 ліпеня, калі трое шафёраў СВК «ХХІ З’ЕЗД КПСС» 1970, 1964 і 1961 гадоў нараджэння былі занятыя на адвозцы збожжа. Мяркуецца, што траўмы ад шаравой маланкі механізатары атрымалі, абедаючы ў полі. Усе трое былі дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне Рэчыцкай раённай бальніцы.

Іх стан ацэньваецца як здавальняючы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?