Днём 30 ліпеня па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі пройдуць моцныя залевы, у асобных раёнах град.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер будзе паўднёва-усходнім і паўднёвым 4-9 м/с. Пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13—19 градусаў, па паўднёвым захадзе чакаецца каля 21 вышэй за нуль.
Днём прагназуецца ад 24 да 30 са знакам плюс, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 31—34 градусаў.