Новы ачаг афрыканскай чумы свіней (АЧС) зафіксаваны ў Смаленскай вобласці. Ад небяспечнага захворвання загінулі 35 свойскіх свіней у гаспадарцы індывідуальнага прадпрымальніка ў вёсцы Капыраўшчына Ярцаўскага раёна.

У раёне абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі, у зоне заражэння знішчаецца ўсё пагалоўе.

На працягу ліпеня афрыканская чума свіней была выяўлена ў прыватных падворках шэрагу населеных пунктаў Руднянскага, Краснінскага і Вяземскага раёнаў Смаленскай вобласці. На буйных свінагадоўчых комплексах рэгіёну прыняты беспрэцэдэнтныя меры біялагічнай абароны.

У цэлым па Расіі сітуацыя з распаўсюджваннем АЧС застаецца вельмі складанай. Па дадзеных Рассельгаснагляда, толькі з 27 па 28 ліпеня новыя ўспышкі АЧС выяўлены ў Маскоўскай, Цвярской, Тульскай і Яраслаўскай абласцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?