Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд кіраўніку Юдэйскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Юрыю Дорну.

Касацыйны пратэст пракуратуры, якая патрабавала скасаваць мяккі вырак спадару Дорну, вынесены судом Цэнтральнага раёна Мінска, і накіраваць яго справу на паўторны разгляд, гарадскім судом задаволеная не была.

Сам Юрый Дорн прысутнічаў на сённяшнім працэсе. Пасля абвяшчэння выраку ён заявіў, што задаволены, і назваў судовае рашэнне «справядлівым».

У сакавіку Юрыю Дорну за ўхіленне ад выплаты падаткаў прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання на «хімію». Дорна апраўдалі па іншых абвінавачаннях, у тым ліку што да хабару, і вызвалілі ў залі суда. Пракуратуру такое рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінску не задаволіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?