Запрашаем на кінапаказ на беларускай мове анімацыйнай стужкі «Неверагодны містэр Фокс». Імпрэза адбудзецца 1 жніўня а 19 гадзіне МЕ100 (Мінск, пр-т Незалежнасці, 58/6).

Поўная прыгодаў гісторыя хітрага ліса і ягонай сям’і, што трапілі ў небяспеку. Злосныя фермеры палююць на іх, але ўсё будзе добра, бо яны адна сям’я! Вытанчаны гумар, цудоўная анімацыя, захапляльны сцэнар і выдатная музыка — усё гэта «Неверагодны містэр Фокс».

    Лялечны мультфільм Уэса Андэрсэна паводле аповеда казачніка Руальда Даля («Чарлі і шакаладная фабрыка», «Грэмліны», «Мацільда») вылучаўся на «Оскар» 2009 у намінацыях найлепшы мультыплікацыйны фільм і найлепшая музыка да фільма, а агулам атрымаў каля 50 розных узнагарод і намінацый. У працы над фільмам бралі ўдзел: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып і Біл Мюрэй. «Неверагодны містэр Фокс» падымае сур’ёзныя пытанні сям’і і сталення ў выглядзе вясёлага мульціка пра звяроў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?