Дацкі акцёр Ларс Мікельсен выканаў ролю галоўнага антаганіста ў трэцім сезоне брытанскага тэлесерыяла «Шэрлак». Прадзюсер праекта Сью Верч'ю напісала пра гэта ў сваім Twitter, прыклаўшы да паведамлення фотаздымак акцёра (на фота ўверсе) ў вобразе злодзея.

Мікельсен выканаў ролю Чарльза Агастэса Магнусэна. Мяркуючы па імені, прататыпам гэтага персанажа з'яўляецца Ч.А.Мілвертан, шантажыст з апавядання «Канец Чарльза Агастэса Мілвертана», які ўвайшоў у зборнік «Вяртанне Шэрлака Холмса», апублікаванага ўпершыню ў 1905.

У серыяле «Шэрлак» падзеі разгортваюцца ў нашы дні, а не на мяжы XIX і XX стст.
Самога дэтэктыва грае Бенедыкт Камбербэтч, роля яго напарніка доктара Ватсана выконвае Марцін Фрыман. Серыял дэманструецца на канале BBC One з ліпеня 2010 года. Гледачы ўжо паспелі пабачыць два сезоны, кожны з якіх уключае па тры серыі.

Трэці сезон «Шэрлака» ужо быў анансаваны афіцыйна, аднак дата выхаду ў эфір новых серый да гэтага часу не вядомая. Камбербэтч у сакавіку 2013 года заявіў, што ўжо пагадзіўся на ўдзел у здымках чацвёртага сезона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?