29 ліпеня ў 16.55 61-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем «КІА-Каренс», учыніў наезд на хлопчыка, які выехаў на праезную частку справа.
Ад атрыманых траўмаў хлопчык памёр на месцы здарэння.
Як адзначаецца ў паведамленні УДАІ МУС, «наперадзе вельмі няпросты перыяд».
«Як паказвае досвед папярэдніх гадоў, самы высокі цяжар наступстваў ДТЗ з удзелам дзяцей адзначаецца менавіта ў
жніўні-верасні. Напрыклад, у жніўні 2012 года на дарогах краіны загінулі 9 і атрымалі траўмы 55 дзяцей», — гаворыцца ў паведамленні.
65% ДТЗ з удзелам дзяцей учыненыя па віне дарослых.
Крыху менш за палову пацярпелых у ДТЗ склалі дзеці-пешаходы — 48%, практычна кожны трэці з’яўляўся пасажырам — 34%. Дзеці-веласіпедысты ў агульнай структуры ўдзельнікаў ДТЗ склалі 15%. 2% сталі ўдзельнікамі ДТЗ у якасці вадзіцеляў транспартных сродкаў.
У параўнанні з папярэднім годам колькасць дзяцей, якія атрымалі траўмы ў ДТЗ на веласіпедах, павялічылася практычна ў два разы.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ