Кіраўнік Беларусі на нарадзе, якая прайшла ў аўторак, распавёў пра рыбалку на Прыпяці: «Палец сунеш, за палец рыба хапае! Я асабіста… 57 кілаграмаў сома выцягнуў: 57, 24 і 7 кілаграмаў. Трох самоў злавіў!».

Прысутны на нарадзе віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы пажартаваў: «З мяне ростам». «Ну не вагой жа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін нядаўна злавіў у Туве «гіганцкага шчупака», але яго вага толькі 21 кг.

Пачатак аповеда Лукашэнкі ў відэасюжэце — 7.40.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?