Гарадзенскі Інспэктар па пажарнага наглядзе прызнаўся ў сваім блоґу, што дзеля бязьдзейнасьці гарадзкіх улад, пажарнікам не застаецца іншага выйсьця, як зачыніць Каложскую царкву:

Народ, хто ня быў у Каложскай царкве — сьпяшайцеся яе наведаць, бо хутка яна зачыніцца. Я рыхтую праект пастановы на закрыцьцё :(

Летась гарвыканкам мусіў быў вылучыць грошы на рэканструкцыю царква, і адначасова пажарны нагляд вынес папярэджаньне на закрыцьцё (бо ў царкве не ўсталяваная пажарная сыгналізацыя). У выніку закрыцьцё працягнулі на час рэканструкцыі, то бо падчас рэканструкцыі мусілі былі ўсё зрабіць.

У гэтым месяцы высьвятляецца, што не зрабілася ўвогуле нічога, а адказнасьць на сябе ніхто браць ня хоча. Калі царква згарыць. самым галоўны вінаватым буду я — інпэктар па пажарным наглядзе, які яе правяраў і не прыняў мераў. Так што ліст пра закрыцьцё сёньня (6 верасьня — web@nn) ідзе ў абласную ўправу, і, думаю, на наступным тыдні царква будзе зачыненая.

ЗЫ:зь іншага боку, так нават лепей — чым хутчэй мы яе зачынім, тым хутчэй гарвыканкам дасьць грошы на рэканструкцыю

jison via гарадзенскі блоґ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0