У сувязі з нарастаннем пагрозы афрыканскай чумы свіней у Літве хочуць абвясціць экстрэмальную сітуацыю. Калі яна не будзе абвешчана, Дзяржаўная харчова-ветэрынарная служба (ГПВС) не зможа зрабіць усе захады супраць віруса, які можа знішчыць свінагадоўлю ў краіне.

Кіраўнік ДПВС Ёнас Мілюс сказаў, што ён ужо двойчы прапаноўваў урадавай Камісіі па экстрэмальных сітуацыях абвясціць у краіне экстрэмальную сітуацыю і працягвае гэтага дамагацца.

«Экстрэмальнай сітуацыю трэба аб’яўляць цяпер, а не тады, калі вірус будзе знойдзены ў Літве, як вызначаюць прававыя акты. Тады гэты статус мала чым дапаможа», — сказаў Мілюс BNS.

Літва просіць у Еўракамісіі 10 млн. еўра на ўзвядзенне плоту, які спыніць міграцыю дзікоў з Беларусі.
Пакуль фінансавая дапамога не выдзелена, паляванне на дзікоў не абмяжоўваецца, аднак паляўнічыя палююць на іх толькі па ўласным жаданні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?