Найбліжэйшым часам ААТ «Беларуськалій» зацвердзіць новую стратэгію продажаў у сувязі з тым, што змяніліся ўмовы на калійным рынку. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве найбуйнейшага беларускага экспарцёра.
Нагадаем, 29 ліпеня савет дырэктараў ААТ «Уралкалій» прыняў рашэнне спыніць экспарт калійных угнаенняў праз БКК. Адзіным каналам экспартнага збыту прадукцыі стане кампанія
«Мы са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што наша супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі ў межах БКК зайшло ў тупік, — заявіў генеральны дырэктар ААТ „Уралкалій“ Уладзіслаў Баўмгертнер. — „Уралкалій“ заўсёды настойваў на тым, што экспартныя продажы абодвух вытворцаў павінны ажыццяўляцца праз адзіную тавараправодную сетку. Гэты фундаментальны прынцып супрацоўніцтва быў парушаны з падпісаннем указа прэзідэнта Беларусі ад 22 снежня 2012 года № 566 аб адмене выключнага права Беларускай калійнай кампаніі на экспартныя пастаўкі беларускага калію, услед за якім ажыццяўляліся фактычныя адгрузкі „Беларуськалія“