Як студэнты ператварылі суполку Укантакце ў паспяховы бізнес-праект: паблік «Іншы Мінск»
Новыя камунікацыі ў інтэрнэце — г.зв. «паблікі» ў сацыяльных сетках — упэўнена набіраюць абароты.
Паблік — тэматычная старонка, на якой выкладваюцца навіны па той ці іншай тэме: ад фотаздымкаў хатніх жывёл да апошніх навінаў у свеце.Паблікі сталі адначасова прыкладам сучаснай
«Наша Ніва» сустрэлася са стваральнікамі найпапулярнейшага беларускага пабліка «Іншы Мінск», што знаходзіцца ў сацыяльнай сетцы Укантакце і мае 75 тысяч падпісчыкаў, каб паразмаўляць пра новы від
Мы сустракаемся ля аднаго з цэнтральных мінскіх офісных будынкаў — менавіта тут цяпер месціцца кіраўніцтва пабліка «Іншы Мінск», кампанія
Мае суразмоўцы просяць назваць іх у тэксце «проста Сяргей і Аляксей» і не жадаюць фатаграфавацца.Цяпер яны занятыя пераездам у іншы будынак. «Ніякая ананімнасці тут няма асаблівай, — запэўніваюць яны, тым не менш. — Мы не хаваемся, вось зараз хочам, каб мастакі нам сцяну ў новым офісе аформілі — калі прачытаюць, хай звяртаюцца».
«Раней мы займалі 17 квадратных метраў, цяпер будзе 51».— усміхаецца Сяргей, апрануты ў касцюм хлопец у дымчатых акулярах і з «макбукам». Яго калега Аляксей выглядае
З першага погляду цяжка сказаць, што гэтыя людзі партнёры па бізнэсе.
«У нас некалькі паблікаў. Самы буйны з іх „Іншы Мінск“, але ёсць яшчэ „Miнск One Love“ для аматараў тонкага гумару, і „Мінск, якога няма“ — там збіраюцца фотаздымкі горада, якім яго не ўбачыш»,— тлумачыць Сяргей.
«Наша Ніва»: Як стварыўся «Іншы Мінск»?
Сяргей: Гэта адбылося спантанна, з’явілася ідэя. Спачатку гэта была абсалютна некамерцыйная ініцыятыва. Захацелася стварыць паблік з фота горада. У выніку за першыя ж дні да яго далучыліся тысячы людзей, проста аналагаў у
НН: А ці адразу гэта было задумана як камерцыйны праект?
Аляксей: Не, проста хацелася есці. То бок, калі ты траціш па восемь гадзінаў на мадэраванне старонкі, падбор фотаздымкаў, працу з каментарамі — гэта няпроста. Таму хочацца мець і нейкія выгоды з працы. Да таго ж беларускі рынак СМІ мае патрэбу ў трафіку ў інтэрнэце, «Укантакце» прапануе рэкламу, але яна дарагая. Таму рэклама ў пабліках — добры варыянт.
Сяргей: Тым не менш, мы адмовіліся ад аднаразовай рэкламы. Зараз працуем толькі блокамі — цягам трох дзён рэкламуем той ці іншы тавар. Аднак і ад гэтага спадзяемся адмовіцца — каму прыемна бачыць увесь гэты спам у навіннай стужцы. Заходзіш у сацыяльную сетку — а там суцэльныя сушы і
НН: Якой вы бачыце сваю мэтавую аўдыторыю?
Аляксей: Калі мы пачыналі, то нават і не ўяўлялі аўдыторыі. Цяпер жа можам сказаць, што
75% нашай аўдыторыі — моладзь ад 18 да 27 гадоў.
Сяргей: Да таго ж на наш паблік актыўна прыходзяць замежнікі — з Англіі, Амерыкі. Іх пачынае цікавіць Мінск, пішуць
НН: А асноўная праблема?
Сяргей: «Хопіць фатаграфаваць Нямігу». Мы нядаўна для цікавасці прагарталі ўсе запісы да верасня 2012 года. І нават ужо тады нам пісалі: «Хопіць посціць Нямігу». Але ж гэта гістарычны цэнтр, нічога ёй не паробіш. У нас нават правіла, як пішуць чытачы, з’явілася — усё, што знаходзіцца ад Нямігі ў радыусе аднаго кіламетра, лічыцца Нямігай.
Аляксей:
І, канечне, ж класічнае «панылае фота», «ніколі больш такога не друкуйце, не трэба». Мы прыслухоўваемся да чытачоў.
НН: Колькі разоў на дзень адбываюцца абнаўленні?
Сяргей: Штодня ля 30 пастоў. Чытачы дасылаюць у дзень па 40–50 здымкаў, з іх адбіраюцца 5–10, астатнія мы бярэм у іншых крыніцах з пазнакай аўтарства.
НН: Ці ўсплывае тэма палітыкі ў каментарах, што здараецца бадай што на ўсіх беларускіх форумах?
Сяргей: Наша тэматыка не прадугледжвае. У нас часцей фатографы пішуць, што «гарызонт завалены», ці абмяркоўваюць фільтры фаташопа. Праскокваюць і палітычныя каментары — людзі розныя. У нас галоўнае каб не мацюкаліся і не абражалі адзін аднога, а хочуць размаўляць — хай размаўляюць.
НН: Ці не думалі вы хапіць іншыя сацыяльныя сеткі, напрыклад Facebook?
Аляксей: У нас ёсць такая самая суполка ў Фэйсбуку, але там зусім іншая аўдыторыя. І яе, па шчырасці, мала. У Фэйсбуку сядзяць больш сталыя людзі — вось нават як Сяргей, якія могуць зайсці ў інтэрнэт раз на дзень, там прачытаць навіны, адправіць паведамленні, а астатні час яны праводзяць не ў інтэрнэце. «Укантакце» больш моладзевая сетка, тут увесь час нешта здабываецца, змяняецца, людзі тут завісаюць суткамі. Як мне падаецца, інтэрфэйс Укантакце славянскім народам бліжэйшы (смяецца) — у Фэйсбуку зразумей яшчэ, што куды націскаць трэба.
НН: На вашу думку, ці 75 тысяч карыстальнікаў гэта ўжо мяжа?
Сяргей: Не, ўсё яшчэ наперадзе — нашая аўдыторыя гэта мінчукі, у Мінску жыве два мільёны чалавек, па самых сціплых падліках дзесяць працэнтаў з іх карыстаецца сацсеткамі. Вось гэтыя людзі і ёсць наша аўдыторыя. Штодня да нас далучаецца 100–200 чалавек. За гісторыю пабліка не было ніводнага спаду наведвальнасці. А падчас Хаўера, напрыклад, былі нейкія шалёныя паказчыкі наведвальнасці — мы першымі размяшчалі фота, іх было шмат, людзі ішлі да нас чытаць навіны.
НН: Ці не здаецца вам, што паблікі паступова могуць пераўтварыцца ў аналаг СМІ?
Аляксей: Гэты працэс ужо ідзе. Шматлікія рэсурсы пераходзяць у сацыяльныя сеткі. Ці наадварот, перад тым, як запусціць нейкі сайт, людзі спачатку ствараюць вось такія паблікі, і адтуль аўдыторыя пасля ідзе на сайт.
Сяргей: Гэта карысна і для дзеючых СМІ. Напрыклад, газета «Наша Ніва», якая мае сваю ідэалогію, магла б стварыць свой паблік, і чытачоў было б шмат. Адзінае, што з сайтам і з паблікам трэба працаваць
НН: Ці не думалі вы стварыць беларускамоўны аналаг «Іншага Мінска»?
Сяргей: У «Іншым Мінску» прысутнічаюць дзве мовы. У нас ёсць галіны для беларускамоўных карыстальнікаў, вельмі прыемна, калі людзі пішуць
НН: Колькі чалавек трэба для працы пабліка?
Аляксей:
Нас чацвёра працуе — адзін рэдактар, два мадэратары і адміністратар. У Расіі шмат паблікаў-«мільённікаў», там меней чым пяць чалавек у камандзе не бывае.
НН: Ці можна жыць на сродкі ад пабліка?
Сяргей: Так. У нас паралельна працуе рэкламная кампанія, мы спалучаем хобі і працу, што тут можа быць лепей. Нам не трэба ісці кудысьці да
-
Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў
-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
Каментары