«Мы ўсе ведаем, што небяспека, якая стаіць перад намі сёння, пераўзыходзіць усё, з чым мы мелі дачыненне калі-небудзь у гісторыі. Але якія б жахі ні падпільноўвалі, у нас ёсць усе якасці, якія дапамогуць захаваць нашую свабоду, як ужо двойчы здаралася ў гэтым сумным стагоддзі», — цытуе тэкст звароту The Washington Post.

Дакумент паказвае сур’ёзнасць, з якой брытанскія ўлады ставіліся да ядзернай пагрозы. У сакавіку таго ж года прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абвясціў СССР «імперыяй зла» і аддаў распараджэнне разгарнуць у Еўропе і Вялікабрытаніі крылатыя ракеты.

У Букінгемскім палацы не змаглі пацвердзіць, што каралева бачыла прамову, дадаўшы, што яна рэгулярна атрымлівала значную колькасць папер дзяржаўнай важнасці. Ва ўрадзе, у сваю чаргу, прызнаюць, што Елізавета II хутчэй за ўсё не ведала пра існаванне такога дакумента. Аднак тэкст усё ж быў зачытаны вясной 1983 года ў рамках брытанскіх ваенных вучэнняў, на якіх адпрацоўваліся дзеянні ўзброеных сіл у выпадку ядзернага канфлікту.

«Вар’яцтва вайны зноў распаўсюджваецца па свеце, і нашая адважная краіна зноў павінная зрабіць усё, каб выжыць. Я ні на адно імгненне не магла ўявіць, што гэтая адказнасць аднойчы выпадзе мне», — гаворыцца далей у тэксце дакумента.

Раней каралева казала, што адным з самых яркіх успамінаў яе дзяцінства быў зварот да нацыі караля Георга VI пасля пачатку Другой сусветнай вайны. Па словах каралевы, яна ніколі не забудзе смутак і гонар, што адчувала, слухаючы бацьку па радыё.

Елізавета II стала каралевай Вялікабрытаніі 6 лютага 1952 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?