Сябры!

З 1 па 10 жніўня 2013 года далучайцеся да археалагічных раскопаў у старадаўнім Крэве!

У гэтым годзе Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» www.kreuskizamak.by пад наглядам супрацоўніка Інстытута гісторыі Акадэміі навук, кандыдата гістарычных навук Алега Дзярновіча займаецца даследаваннем легендарнага крэўскага Гарадзішча, якое раней датавалася XVI стагоддзем.

Першыя ж дні раскопак дазволілі знайсці першапачатковае паселішча Крэва!

Давайце разам высветлім час першага паселішча на Крэўскае зямлі!

Гэта можа зрабіць кожны з нас!

Бярыце спальнік, намёт і добры настрой. Прыжыванне арганізавана ў межах валанцёрскага летніка на беразе мясцовага возера.

Кантактныя тэлефоны кіраўнічкі летніка:

+37529 5756947 (МТС), +37529 6266947(Вэл), Ганна.

Актуальную інфармацыю аб удзеле ў раскопах можна атрымаць таксама праз электронную пошту: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0