Уся каманда акупавала рынг і прыпыніла чэмпіянат Еўропы. У выніку беларусы, якія прыехалі ў няпоўным складзе, занялі другое агульнакаманднае месца.
Чэмпіянат Еўропы па
А ў дзень фіналаў нашы байцы сутыкнуліся з вечнай праблемай усяго беларускага спорту ― засуджваннем.Скандальныя сітуацыі, як на алімпійскіх спаборніцтвах па боксе, штанзе, як на чэмпіянаце свету па
Але ў Лісабоне пасля адной з такіх сітуацый трэнеры нашай тайбаксёрскай зборнай не стрымаліся, акупіравалі рынг і спынілі такім чынам чэмпіянат.
«Пачалося з таго, што нахабна засудзілі Андрэя Кулебіна. А ён проста раскатаў саперніка.Мы перацярпелі гэты ўдар, ― эмацыйна ўзгадвае галоўны трэнер зборнай Беларусі па
У зборнай Беларусі першыя месцы, як і чакалася, заваявалі сусветныя зоркі прафесійнага
«Пад Ганчаронка расіяне прывезлі свайго накаўцёра Уладзіміра Мінеева. Той цягам года правёў дзясятак прафесійных баёў, скончыўшы іх датэрмінова, ― працягвае дзяліцца ўражаннямі Міхаіл Сцяпанаў. ― У паўфінале Мінееў накаўтаваў украінца. Усе думалі, што будзе інтрыга, расіяне намякалі, што прывезлі сапраўдны падаруначак. Але Дзяніс раздзелаў саперніка пад арэх».
На жаль, мы часта сутыкаемся з тым, што беларусаў засуджваюць. Гэта першы за апошнія гады выпадак, калі ўдалося адстаяць справядлівасць.
Міхаіл Сцяпанаў: «Што тычыцца нас, то беларускім прадстаўнікам трэба ўваходзіць у міжнародныя федэрацыі. Таксама ва ўсе структуры трэба ўводзіць беларускіх суддзяў. Ад зборнай Украіны на спаборніцтвах звычайна прысутнічае чатыры суддзі. А ад Беларусі ― толькі адзін, і таго адсеклі і адправілі судзіць байцоў больш нізкага класу. Важна і тое, каб на справе ведаць метады, як адстаяць сваю кропку гледжання».
Беларускія тайбаксёры часта сталі трапляць у інфармацыйную прастору. Шмат ёсць і крытыкаў, якія ўказваюць, што спорт непапулярны, бо не ўваходзіць у алімпійскую праграму.
Міхаіл Сцяпанаў: «На справе ж аказваецца, што гэта вельмі папулярны від спорту. Уключыце „Еўраспорт“, і там усё пабачыце. Тайскі бокс і кікбоксінг паказваюць увесь час. У той жа Азіі