Культура1212

Алег Трусаў выдаў кнігу пра Беларусь у этнаграфічных межах

У Смаленску ў 1897 г. больш за 50% насельніцтва лічылі сябе беларусамі, у Бранску ў падручніках можна ўбачыць «Пагоню» — пра ўсё гэта можна даведацца з кнігі Алега Трусава «Невядомая нам краіна», перавыдадзенай са значным дапаўненнем на дзвюх мовах.

«Мы падрыхтавалі гэтую кнігу адмыслова да З’езда беларусаў свету, — расказвае спадар Трусаў. — Менавіта таму яна і выйшла на дзвюх мовах: па-беларуску і па-англійску. Прычым англійская версія апынулася нават большай — там вялікая колькасць каментароў для замежнікаў, частка з якіх можа нават не ведаць пра існаванне Беларусі».

Пераклад «Невядомай нам краіны» адбываўся цягам трох гадоў, пры гэтым перакладчыкі сутыкнуліся з некаторымі праблемамі. Напрыклад, у англійскай мове адсутнічае слова «плінфа», від цэглы, якім карысталіся ў Беларусі, але які ніколі не існаваў у Англіі.

«Да таго ж сам тэкст вельмі моцна адрозніваецца ад першага выдання, — расказвае спадар Трусаў.
— Я ўключыў у кнігу падзеі, якія адбыліся пасля 2007 года. Там ёсць нават падзеі гэтага года — заснаванне ТБМ у Смаленску, ці з’яўленне памятнай дошкі на гімназіі ў Рызе».

Дадаліся і пашырыліся раздзелы, прысвечаныя Браншчыне і Смаленшчыне.

«З Бранска мне даслалі падручнікі, якія я цытую ў кнізе, — кажа Трусаў. —

Там ёсць падручнік у дзвюх частках «Гісторыя Бранскага краю», дзе прамым тэкстам кажуць пра тое, што для Бранска ўваход у склад ВКЛ быў вялікай удачай.
У гэтых падручніках ёсць „Пагоня“».

Алег Трусаў не заклікае пераглядаць дзяржаўныя межы, але звяртае ўвагу на тое, што забывацца пра межы этнічныя таксама не выпадае.

«Мала ў якой краіне палітычная і этнічная мяжа супадаюць, — кажа гісторык.
— Напрыклад, Эльзас і Латарынгія — пра іх пішуць і нямецкія і французскія гісторыкі, а самі эльзасцы лічаць сябе асобным народам. Напрыклад, у Смаленску ў 1897 г. 50% чалавек называлі сябе беларусамі, гэта паводле перапісу. Дый зараз думка, што Смаленск — беларускі горад перыядычна гучыць, пра гэта казаў нават Аляксандр Лукашэнка, што я ў кнізе узгадваю».

Асобны раздзел кнігі прысвечаны Сярэдняй Літве — дзяржаве, якая існавала менш за два гады, але зараз не ўзгадваецца ні ў адным беларускім падручніку.

«У выніку атрымалася кніга, якая будзе цікавай і замежнікам, і беларусам. — кажа Трусаў. — Прэзентацыю мы зладзім у верасні, тады ж кнігу можна будзе купіць на сядзібе ТБМ.

Таксама я выказваю падзяку за выданне кнігі МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», персанальна Ніне Шыдлоўскай, а таксама кіраўніку Дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) Ірэне Калядзе-Смірновай».

А пакуль «Невядомую нам краіну/The Country We Don’t Know» можна купіць у кнігарні «Акадэмкніга», дзе яна з’явіцца днямі. Прыблізны кошт — ля 130 тысяч рублёў.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная13

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні27

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная13

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць