Пра гэта паведамляецца на сайце Мінгандлю Беларусі.

Рашэнне заснаванае на высновах Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні.

«Сертыфікат быў выдадзены на партыю вінаў у асартыменце 4-х пазіцый з тэрмінам дзеяння да 15 лютага 2015 года», — адзначылі ў Мінгандлю Беларусі.

Як адзначаецца, прэтэнзіі выказаныя ў дачыненні да вінаў «Легенда Інкермана» ўраджаю 2011 года, разлітага ў лістападзе 2012 года. Партыя вінаў была ўвезеная на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у снежні 2012 года.

Як паведамляе агенцтва УНІАН, Беларусь як гандлёвы партнёр Украіны па выніках 2012 года займае другое месца сярод краін СНД па аб’ёмах узаемнага гандлю. Таваразварот Украіны і Беларусі ў 2012 годзе склаў 7,32 мільярда даляраў.

Раней Расія забараніла продаж на сваёй тэрыторыі цукерак украінскага канцэрна «Рашэн», а цяпер праводзіць праверку якасці ўкраінскіх мучных кандытарскіх вырабаў.

Былы міністр замежных справаў Украіны Уладзімір Агрызка лічыць, што чарговыя прэтэнзіі «Расспажыўнагляду» да ўкраінскіх вытворцаў не выпадковыя,

пакуль еўраінтэграцыя Украіны не завершыцца поспехам, усходні сусед пастаянна будзе выстаўляць «санітарныя прэтэнзіі»:

«Пасля „Рашэна“ будуць трубы, пасля труб — сыры, пасля сыру будзе яшчэ нешта. Гэта — адна і тая ж лінія. Больш за тое, я баюся, што гэтым не абмяжуецца і чым бліжэйшы Віленскі саміт, тым пагроза нестандартных сітуацый ва Украіне будзе расці, — адзначыў экс-міністр. — Таму аб санітарных нормах гаворка не ідзе, а гаворка ідзе пра спробу Крамля не выпусціць былыя савецкія рэспублікі са сферы свайго ўплыву».

Тым часам стала вядома, што праверку прадукцыі ўкраінскага кандытарскага канцэрна «Рашэн» пачаў іншы сябар Расіі па Мытным саюзе — Казахстан.

Пра гэта паведаміла галоўны эксперт камітэта дзяржаўнага санітарна-эпідэміялагічнага нагляду Міністэрства аховы здароўя Казахстана Марал Рахімжанава:

«На сённяшні дзень атрымана афіцыйнае пацверджанне ад „Расспажыўнагляду“ аб тым, што прадукцыя Roshen не адпавядае тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза. Аналагічныя праверкі пачатыя санітарнай службай Казахстана. Пры выяўленні неадпаведнасці дадзеная прадукцыя будзе ў нас прыпыненая», — сказала Рахімжанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?