Роберт Мугабэ кіруе краінай ужо 33 гады.

Роберт Мугабэ кіруе краінай ужо 33 гады.

Кіраўнік дэлегацыі назіральнікаў ад Афрыканскага Саюза Алусегун Абасанджа назваў усеагульныя выбары ў Зімбабвэ свабоднымі, сумленнымі і годнымі даверу.

Большасць іншых назіральнікаў адзначылі істотныя парушэнні падчас галасавання. Пры гэтым урад Зімбабвэ забараніў назіраць за выбарамі заходнім дэлегацыям.

31 ліпеня на выбарчых участках выстраіліся вялізныя чэргі ахвотных прагаласаваць, але, па папярэдняй ацэнцы, каля мільёна грамадзян так і не змаглі гэтага зрабіць.

У Зімбабвэ адначасова праходзяць выбары прэзідэнта і парламента.

За ўладу ў краіне змагаюцца цяперашні 89-гадовы прэзідэнт Роберт Мугабэ, які знаходзіцца на гэтай пасадзе ўжо 33 гады, і дзеючы прэм'ер-міністр Морган Цвангіраі.

Чакаецца, што афіцыйныя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 5 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?