Консульскі аддзел пасольства Ізраіля ў Беларусі аднавіў працу ў поўным аб’ёме.

«З 1 жніўня з 14.00 консульскі аддзел аднавіў працу ў поўным аб’ёме. Ужо сёння людзі атрымліваюць усе неабходныя ім консульскія паслугі», — паведаміла БелаПАН прэс-сакратар пасольства Вольга Дземідовіч.

Нагадаем, з 24 чэрвеня пасольствы Ізраіля па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, часова спынілі выдачу ізраільскіх віз у сувязі з працоўным канфліктам.
    Канфлікт цягнуўся з мінулай вясны — Міністэрства замежных спраў Ізраіля паспрабавала дабіцца паляпшэння ўзроўню аплаты і ўмоў службы ізраільскіх дыпламатаў за мяжой, а таксама структурных зменаў у самім міністэрстве. З-за таго што за гэты час Міністэрства фінансаў Ізраіля не прыняло ніякіх мер па задавальненні патрабаванняў МЗС, з 24 чэрвеня прафсаюз работнікаў знешнепалітычнага ведамства перайшоў да больш рашучых дзеянняў.
    Як паведамляла ізраільская прэса, у сярэдзіне чэрвеня акруговы суд па працоўных канфліктах абавязаў міністра фінансаў Яіра Лапіда неадкладна ўступіць у перамовы з рабочым камітэтам МЗС.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?