+ інфаграфіка. А Вы задаволеныя дзяржаўнымі і прыватнымі дактарамі?
Дзяржаўнай медыцынай задаволеныя 62%, прыватнай — 88%
Прыватная медыцына найбольш падабаецца малазабяспечанаму насельніцтву.
Белстат апублікаваў вынікі даследавання, якое датычылася задаволенасці насельніцтва якасцю медыцынскіх паслуг.
Дзяржаўнай медыцынай цалкам задаволеныя 15,5% апытаных.Яшчэ 46,9% апытаных «хутчэй задаволеныя». 17,5% так і не здолелі адказаць: «ні так, ні не». 15,4% апытаных хутчэй не задаволеныя, і толькі 4,7% зусім не задаволеныя дзяржаўнай медыцынай.
У прыватнай медыцыны лічбы больш выйгрышныя. Цалкам ёй задаволеныя 34,4% рэспандэнтаў.Яшчэ 53,8% «хутчэй задаволеныя». Меркавання не маюць 9,2% апытаных, а колькасць незадаволеных блізкая да статыстычнай памылкі — 2,6%.
Адметна, што
прыватная медыцына найбольш падабаецца малазабяспечанаму насельніцтву.
Каментары