Курыца прадчувае будучыню, парасяты любяць музыку, а авечкі памятаюць усе твары, якія бачылі за два гады
— гэтыя і іншыя адкрыцця прыхільнікаў вегетарыянства ў ЗША
Парасяты ўмеюць марыць, сядзець па камандзе, любяць гуляць з мячом, слухаць музыку і могуць атрымліваць асалоду ад масажу.
Яны ведаюць больш за дваццаць відаў рохкання, мармытання і віскату. Пазнавальныя здольнасці некаторых парасят вышэйшыя, чым у трохгадовых дзяцей.

Амерыканская арганізацыя Farm Sanctuary, якая займаецца аховай сельскагаспадарчых жывёл, запускае праект, мэта якога — распавесці пра тое,

што свінні, каровы, авечкі і куры не дурнейшыя за нашых любімых катоў і сабак.
Зоаабаронцы будуць збіраць вынікі навуковых даследаванняў аб інтэлектуальных здольнасцях сельскагаспадарчых жывёл і распавядаць пра іх у сацыяльных сетках, на YouTube і іншых рэсурсах.
На сайце Farm Sanctuary таксама можна даведацца аб тым, што каровы ўмеюць сябраваць, куры могуць знайсці выхад з лабірынту і прадчуваць будучыню.

Яшчэ адна задача праекта — барацьба супраць гадоўлі парасятаў у інкубатарах. «На адной ферме ў штаце Аёва я бачыў, як парасяты, якія свабодна бегалі па ўсёй тэрыторыі, радасна віталі свайго гаспадара, як сабакі, - кажа эксперт па харчаванні Боб Марцін з даследчага універсітэта Джона Хопкінса (Балтымар, ЗША).

- А парасяты ў драўляных скрынях ўпадаюць у дэпрэсію».

Псіхолагі Мэцью Рабі і Стывен Хайн лічаць, што гэтая інфармацыйная кампанія прымусіць шмат каго адмовіцца ад ужывання мяса, бо людзі будуць адчуваць дыскамфорт, калі будуць думаць пра разумовыя здольнасці жывёл, якіх яны ядуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?