Лідар арганізацыі «Zмена» (маладзёжнае крыло грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!») Павел Вінаградаў 2 жніўня даў тлумачэнні ў Мінскім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце наконт акцыі, прысвечанай абвяшчэнню незалежнасці БССР 27 ліпеня 1990 года.
Нагадаем, 27 ліпеня актывісты «Zмены» правялі акцыю ў гонар абвяшчэння незалежнасці БССР. На прыпыначным пункце «Мінскае мора» яны прымацавалі да электрычкі чатырохметровы
Пазней маладзёжнага актывіста запрасілі з’явіцца 2 жніўня ў транспартную міліцыю для размовы «наконт фатаграфій у сацыяльных сетках».
Вінаградаў паведаміў, што супрацоўнікі транспартнай міліцыі цягам гадзіны апытвалі яго ў якасці сведкі.
Растлумачыў, хто можа гэта пацвердзіць, нават сказаў ім, як можна гэта праверыць. Распісаў па хвілінах, дзе я быў у той дзень з 9.00 да 10.40», — паведаміў апазіцыянер, дадаўшы, што пасля гэтай працэдуры яго адпусцілі.«У тлумачэнні я шчыра і праўдзіва сказаў, што не мог размяшчаць
бел-чырвона-белы сцяг, таму што ўвесь дзень знаходзіўся ў Мінску.
Тым не менш, зазначыў лідар «Zмены», яго могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за неабгрунтаваную адмову ад дачы тлумачэнняў,паколькі ён адмовіўся ўказаць, «які канкрэтна сябар прыслаў фатаграфіі, якія размясцілі ў сацсетках».
Перад наведваннем міліцыі Вінаградаў не выключаў, што яго могуць абвінаваціць ва ўчыненні правапарушэння, асудзіць і змясціць у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, таму адразу ўзяў з сабой сумку з неабходнымі рэчамі, аднак, «на шчасце, яна не спатрэбілася».
«Я зусім дарма нёс з сабой вялікую сумку з рэчамі, — паведаміў ён. — Як бывала не раз, прыйдзеш у аддзяленне міліцыі, а цябе няма за што закрываць.Тады абавязкова знаходзяцца два міліцыянеры, якія бачылі, як я брудна лаяўся каля будынка РУУС ці дзесь ці яшчэ. Але на гэты раз сумка аказалася непатрэбнай».
У Беларусі былі выпадкі, калі апазіцыйных актывістаў на падставе фатаграфій у інтэрнэце прызнавалі вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. У пачатку года такое адбывалася ў Гродне, Гомелі, Наваполацку (Віцебская вобласць), дзе актывістаў штрафавалі на падставе здымкаў, на якіх яны стаялі з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага.