2 жніўня прыкладна ў 13.00 33-гадовы мужчына кінуўся з пешаходнага моста на чыгуначным вакзале ў Жлобіне пад цягнік.
Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МЧС Руслан Габрылёў, пацярпелы апынуўся паміж колавымі парамі цягніка Мінск — Сімферопаль і ў цяжкім стане быў дастаўлены ў бальніцу. Затрымка цягніка склала паўгадзіны.
Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца.
0
0
0
0
0
0