Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў правёў сёння чарговую нараду на Мінскім трактарным заводзе.

«Зыходзячы з пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач па скарачэнні складскіх запасаў гатовай прадукцыі і забеспячэнні экспарту, у цэнтры ўвагі Андрэя Кабякова зноў былі праблемныя пытанні і прапановы па пастаўках аўтатрактарнай тэхнікі», паведамляе БелТА

На сённяшні дзень можна канстатаваць некаторае ажыўленне працэсаў продажаў беларускай прадукцыі як на рынку галоўнага эканамічнага партнёра Расійскай Федэрацыі, так і ў іншых рэгіёнах блізкага і далёкага замежжа.

«Асобнай тэмай размовы стала асваенне перспектыўных рынкаў, а таксама рэалізацыя інвестыцыйных праектаў. Па выніках нарады былі дадзены канкрэтныя даручэнні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0