Удакладнена
ФСБ падала ў суд на санаторый «Беларусь» за неўстаноўку расійскай праслушкі
У папярэдняй публікацыі мы няправільна зразумелі сутнасць прэтэнзій расійскіх спецслужбаў да санаторыя «Беларусь».
23 мая Арбітражны суд Краснадарскага краю разгледзеў справу па заяве Кіраўніцтва Федэральнай службы па надглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогіі і масавых камунікацый да санаторыя «Беларусь» у Сочы, які належыць Кіраўніцтву справаў прэзідэнта Беларусі.Санаторый спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за парушэнне КААП: «здзяйсненне прадпрымальніцкай дзейнасці з парушэннем умоваў, што прадугледжваецца спецыяльным дазволам».
Паводле інфармацыі, што паступіла ад Упраўлення ФСБ Расіі па Краснадарскім краі, у cанаторыя адсутнічаў План рэалізацыіШто такое СОРМ? Гэта цэлы комплекс тэхнічных сродкаў і захадаў, якія прызначаныя для правядзенняэксплуатацыйна-тэхнічных патрабаванняў па забеспячэнні ОРМ на сетках сувязі ДУ «Санаторый «Беларусь» і Акт ўводу ў эксплуатацыю тэхнічных сродкаў СОРМпа ліцэнзіі № 96696.
Фактычна, выходзіць, што санаторый «Беларусь» сабатаваў загады расійскіх спецслужбаў аб усталяванні ва ўстанове іх праслухоўвання.
«Факт адсутнасці на момант праверкі дакументаў…, якія пацвярджаюць рэалізацыю мерапрыемстваў па ўкараненні тэхнічных сродкаў для правядзенняСуд пацвердзіў факт адміністрацыйнага правапарушэння, аднак прыцягнуць санаторый да адказнасці не здолеў. Скончыўся тэрмін прыцягнення да адказнасці, які складаў тры месяцы. Парушэнне было зафіксаванае 31 студзеня 2013, а пастанова вынесеная 23 мая.аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на сетцы сувязі аператара сувязі, пацверджаны матэрыяламі справы», — пішацца ў дакуменце.
Санаторый «Беларусь» размяшчаецца ў горадзе Сочы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Там неаднаразова адпачываў Аляксандр Лукашэнка. У гэты санаторый таксама атрымліваюць пуцёўкі чыноўнікі, прамыслоўцы, спартоўцы, прафсаюзнікі. Фактычна, расійскія спецслужбы ўголас выказалі жаданне адкрыта сачыць за наведнікамі санаторыя, у тым ліку самымі высокімі.
Каментары