Як паведаміў заяўнік акцыі праваабаронца Уладзімір Вялічкін, ён запланаваў адзіночнае пікетаванне 4 жніўня з 13.00 да 15.00 у вызначаным гарвыканкамам для такіх мерапрыемстваў месцы: каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Мэта пікета — выказаць пратэст супраць незаконнага, паводле яго меркавання, прысуду, вынесенага віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, а таксама прыцягнуць увагу да праблемы палітзняволеных у Беларусі.

"Брэсцкі гарвыканкам забараніў пікетаванне з матывіроўкай, што я не заключыў дагаворы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам, — дапоўніў Вялічкін. — Я лічу такія патрабаванні да пікета, у якім удзельнічае адзін чалавек, празмернымі. Таму мяркую, што адмова ў правядзенні акцыі надуманая".

Н думку праваабаронцы, улады проста не жадаюць прыцягваць увагу да праблем парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Адмову ў правядзенні гэтай акцыі ён мае намер абскардзіць у судзе.

Вялічкін нагадаў, што раней падаваў заяўкі на правядзенне двух пікетаў у падтрымку Бяляцкага: у 2011 і ў 2012 гадах. Абедзве акцыі таксама былі забароненыя Брэсцкім гарвыканкамам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?