У сувязі з высокай пажарнай небяспекай з 5 жніўня па 2 верасня будзе закрыты доступ украінскім грамадзянам у беларускія лясы на тэрыторыі Столінскага раёна Брэсцкай вобласці (Палескі лясгас).

Паводле звестак прэс-службы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, рашэнне прынята па ініцыятыве камандавання Пінскага пагранічнага атрада. Спрошчаны пропуск не будзе дзейнічаць на ўчастку «Бярозавае» Ракітнаўскага раёна Ровенскай вобласці.

Дзяржпагранслужба праінфармавала пра сітуацыю органы мясцовага самакіравання і ініцыявала «правядзенне тлумачальнай працы з жыхарамі памежжа па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства Украіны па пагранічных пытаннях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?