У Малдове ўпэўненыя, што эканамічныя сувязі з Расіяй толькі палепшацца пасля далучэння краіны да зоны свабоднага гандлю з ЕС.
Малдова не зможа стаць удзельнікам Мытнага саюза, пасля таго як парафіруе пагадненне з Еўрапейскім саюзам аб зоне свабоднага гандлю на саміце краін Усходняга партнёрства. ў Вільні (лістапад 2013) Пра гэта заявіла журналістам міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Наталля Герман.
«Парафіраванне пагаднення з ЕС аб зоне свабоднага гандлю ніяк не адаб’ецца на нашых эканамічных сувязях з Расіяй. Наадварот, пасля гэтага якасць экспартуемай туды малдаўскай прадукцыі вырасце.Ніякіх супярэчнасцяў паміж пагадненнем аб зоне свабоднага гандлю з краінамі СНД і пагадненнем аб зоне свабоднага гандлю з ЕС няма. Адзінае, у гэтым выпадку Малдова не зможа стаць часткай Мытнага саюза», — сказала Герман.
Пры гэтым кіраўнік малдаўскай дыпламатыі прызнала, што «рынак Расіі — адзін з найважнейшых для экспарту малдаўскай прадукцыі».
Нагадаем, што Малдова мае намер парафіраваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС на саміце ў Вільні ў лістападзе 2013 года.
0
0
0
0
0
0