Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі прымуць удзел у працах па рэканструкцыі і добраўпарадкаванні праваслаўных храмаў па ўсёй краіне ў ходзе рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі».
Пералік аб’ектаў для працоўных акцый маладых людзей вызначаецца моладзевымі арганізацыямі сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой. Акрамя таго, плануецца распрацаваць новыя турыстычныя маршруты па месцах адноўленых святынь.
Мэта акцыі — знаёмства моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай Беларускай праваслаўнай царквы, захаванне і папулярызацыя традыцый праваслаўнага хрысціянства, выхаванне і развіццё ў маладога пакалення
Акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» працягнецца да снежня 2013 года.